У Латвіі пратэставалі супраць прыёму ўцекачоў (відэа)


Улады Латвіі цягам двух гадоў плануюць прыняць 776 уцекачоў. Але шмат каму з жыхароў краіны такая ідэя не падабаецца.

Увечары 22 верасня каля 500 чалавек узялі ўдзел у пратэсце супраць прыёму ўцекачоў у Рызе. Некаторыя са слоганаў на плакатах пратэстоўцаў: «Азія для азіятаў, Афрыка для афрыканцаў, Еўропа для еўрапейцаў», «Рыга не будзе маўчаць». Іншыя заклікалі змяніць прэм’ера краіны Лаймдоту Страўюму.

Акцыя была арганізаваная рознымі нацыяналістычнымі сіламі, сярод якіх Нацыянальнае аб’яднанне «Усё для Латвіі», прадстаўленае ў мясцовым парламенце.

На мінулым тыдні ўрад Латвіі пагадзіўся прыняць цягам двух гадоў 776 уцекачоў паводле квотаў, запрапанаваных Еўразвязам.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў