Кампанія «Белрэканструкцыя» стрымала абяцанне і не будзе будаваць бізнес-цэнтр на ўчастку праз МКАД ад Курапатаў.
Здымкамі дэмантажу будпляцоўкі ў Facebook падзяліўся блогер Эдуард Пальчыс.
Амаль 15 содняў трывала вахта каля народнага некропалю.
За гэты час былі і сутычкі з будаўнікамі, і сутычкі з міліцыянтамі, але пераломным стаў момант, калі адзін з абаронцаў – Сяргей Пальчэўскі – прыкуў сябе кайданкамі да цяжкавіка. Пасля гэтага нават замоўца бізнес-цэнтру заявіў: «Будаваць там, дзе людзі прыкоўваюць сябе кайданкамі да тэхнікі, катэгарычна нельга».
Спыніць будоўлю пастанавіў сам забудоўнік.
ДР belsat.eu