У краме Берасцейскага аблвыканкаму прадаюць алоўкі з георгіеўскімі стужкамі і фігуркі «хахлоў»


У салон – краме «Скарбніца», што належыць Берасцейскаму абласному грамадска-культурнаму цэнтру, прадаецца некалькі вельмі спрэчных сувеніраў.

У прыватнасці тут можна купіць алоўкі з георгіеўскімі стужкамі і надпісам «Берасце 1019» – годам заснавання гораду. Ёсць тут фігурка «хахол» і падушка з надпісам «Дзякуй дзеду за перамогу!» Гэта ўсё вырабілі мясцовыя рамеснікі, а прадаўцы не бачаць нічога дрэннага ў продажы падобнага тавару.

Побач з таварамі «рускага свету» прадаюцца і сапраўдныя беларускія вышыванкі.

ЯЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары