У Кітаі стартаваў скандальны Фестываль сабачага мяса (увага – жорсткае відэа)

video

Фота Reuters

Сёлета імпрэза да летняга сонцастаяння ладзіцца з 21 да 30 чэрвеня ў паўднёвакітайскім горадзе Юй-Лінь. З усёй краіны сюды з’язджаюцца сотні кухараў. Мяркуецца, што за 10 дзён яны прыгатуюць каля 10 000 жывёлінаў.

У Азіі, дзе, паводле некаторых гісторыкаў, сабакаў ядуць цягам стагоддзяў, існуе павер’е, што здзекі з жывёлінаў паляпшаюць смак мяса і робяць яго «гаючым». Нібыта мяса сабакі адпужвае злых духаў, пазбаўляе ад хваробаў і ўжываецца для лекавання імпатэнцыі. Цяжка праверыць праўдзівасць гэтых забабонаў, а вось пакутаў чатырохногіх не замазаць аніякімі фільтрамі ў «Фоташопе».

Абаронцы жывёлінаў і актывісты па ўсім свеце сабралі больш за 11 мільёнаў подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем забараніць фестываль. Супраць правядзення выступілі і галівудскія знакамітасці.

Часам праціўнікі масавага забойства жывёлінаў купляюць сабак, каб уратаваць іх ад смерці. Самі грамадзяне КНР выступаюць супраць імпрэзы – іх заклапочанасць выклікае рост чорнага рынку сабачага мяса і частыя выпадкі выкрадання хатніх жывёлінаў.

Тут і тут можна падпісаць петыцыі з патрабаваннем спыніць правядзенне «фестывалю».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары