Больш за 140 чалавек апынуліся пахаваныя пад заваламі і патокамі гразі ў выніку сходу апоўзня ў павеце Маосянь у кітайскай правінцыі Сычуань.
Як паведамляе Бі-бі-сі, апоўзень сышоў прыкладна ў 06:00 раніцы па мясцовым часе. Паведамляецца, што ў адной з вёсак павета каля 40 дамоў былі разбураныя стыхіяй. Цяпер на пацярпелай тэрыторыі ідзе пошукава-выратавальная аперацыя. Ратавальнікі і медыкі спрабуюць знайсці тых, хто выжыў.
Прычынай сходу апоўзня сталі праліўныя дажджы, якія прывялі да абвальвання горных парод. Таксама пароды перакрылі рэчышча ракі на ўчастку ў 2 км.
ІІ, belsat.eu