Позна ўвечары 23 сакавіка каля жылога дому ў Саламянскім раёне Кіева адбыўся магутны выбух.
Выбух адбыўся ў двары шматпавярховіка. У навакольных дамах вылецела шкло, перадае dtp.kiev.ua.
На месца здарэння прыбылі экстранныя службы. Адзначаецца, што загінулых і траўмаваных не выяўлена, хоць выбух было чуваць нават за 1,5 км.
Паводле паліцыі, выбухнула невядомая прылада, якая была пакінутая ў металёвым баку для смецця. Фрагменты выбуховага прыстасавання паліцыянты забралі для правядзення спецыяльных экспертыз.
МЯ, паводле unian.ua