У Кіеве прайшоў «Марш роўнасці». Пяць міліцыянтаў параненыя


Падчас «Маршу роўнасці» ў Кіеве паміж міліцыяй, якая ахоўвала акцыю, і дзясяткамі агрэсіўна настроеных людзей, якія кідалі ва ўдзельнікаў маршу петарды і дымавыя шашкі, адбыліся сутычкі.

Сам «Марш роўнасці» трываў не даўжэй за 20 хвілін. У ім прынялі ўдзел каля 50 чалавек, падае Бі-Бі-Сі. Паводле партала tsn.ua, акцыю падтрымалі каля 300 чалавек.

У той жа час месца правядзення маршу ахоўвалі некалькіх соцень міліцыянтаў,

На ўдзельнікаў акцыі спрабавалі напасці радыкальна настроеныя маладзёны, але ім перашкодзілі міліцыянты. Тады ў вартавых парадку паляцелі святло-шумавыя гранаты і камяні.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, праваахоўнікі затрымалі каля 25 апанентаў маршу. У некаторых з іх канфіскавалі петарды, нажы і іншыя небяспечныя прадметы.

У прэс-службе Міністэрства ўнутраных справаў у Кіеве паведамілі аб раненні пецярых міліцыянтаў. Пры гэтым адзін з іх атрымаў аскепкавае раненне шыі – ён у цяжкім стане.

МЯ, паводле bbc.com, tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары