У КДБ паабяцалі выставіць абвінавачванні па справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» да 31 сакавіка


КДБ дагэтуль не выставіў афіцыйных абвінавачанняў затрыманым па так званай справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Пра гэта ў каментары «Свабодзе» сказаў начальнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Паводле яго, у спецслужбы яшчэ ёсць на гэта час.

«Яшчэ час ёсць, да 31 сакавіка. Сёння-заўтра мы плануем даць больш разгорнутую інфармацыю. Давайце пачакаем, пакуль усё сфармуюць. Мяркую, будуць дадзеныя адказы на ўсе пытанні».

Прадстаўнік КДБ не ўдакладніў колькасць затрыманых. Раней паведамлялася, што іх 26 чалавек.

Частку затрыманых трымаюць у турме КДБ – так званай «амерыканцы», а частку – у СІЗА МУС на «Валадарцы». Паводле звестак праваабаронцаў, арыштаваных за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» – 26 асобаў.

Больш па тэме>>>

ДР belsat.eu паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары