Па падазрэнні ў падпале шчыта з сацыяльнай рэкламай у Івацэвічах затрыманы малады чалавек.
Пра гэта паведамляецца ў допісе ў Facebook-суполцы анархістаў.
Вядома, што юнака завуць Ігар і што затрыманне адбылося яшчэ ўвечары 4 жніўня. Анархісты мяркуюць, што яму будзе высунутае абвінавачванне паводле ч.2 арт. 339 КК «Злоснае хуліганства здзейсненае групай асобаў».
Раней у Івацэвічах быў падпалены білборд з сацыяльнай рэкламай міліцыі.
На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні».
«На самай справе закон – гэта інструмент улады для падаўлення народа», – гаворыцца ў допісе.
Актывісты анархісцкага руху і раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за падобныя акцыі.
КА, belsat.eu