У Італіі школьны аўтобус трапіў у ДТЗ на трасе. Загінулі 16 асобаў


Аварыя здарылася ўначы ў правінцыі Верона на поўначы краіны. Школьны аўтобус, які ехаў з Францыі ў Венгрыю, перавозіў падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, урэзаўся ў слуп і загарэўся.

У выніку сутыкнення частку пасажыраў выкінула праз лабавое шкло, а частка засталіся заблакаваныя ў салоне. Паліцыя паведамляе, што з-пад абломкаў дасталі 16 моцна абгарэлых целаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі МЗС Венгрыі, у аўтобусе было 54 пасажыры, у тым ліку дарослыя, якія суправаджалі падлеткаў, і два кіроўцы. Колькасць ахвяр можа ўзрасці, выратавальнікі шукаюць зніклых людзей.

ДР belsat.eu паводле ansa.it

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары