У вучэбным цэнтры Інстытуту памежнай службы ў Смаргоні малады афіцэр здзейсніў суіцыд.
Самазабойства адбылося яшчэ 27 верасня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.
Інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) Антон Бычкоўскі.
«Афіцэр пакончыў з сабой 27 верасня. У мэтах усталявання ўсіх акалічнасцяў здзяйснення суіцыду праводзяцца следчыя дзеянні. Дзяржаўны памежны камітэт выражае спачуванні родным і блізкім загінулага», – распавялі ў ДПК.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак Беларуская вайсковая газета