У Інгушэціі натоўп уварваўся ў морг і сілай забраў цела мужчыны, якога забілі сілавікі


Ад 50 да 100 чалавек напалі на морг рэспубліканскай клінічнай лякарні ў Назрані. Мясцовыя праваахоўнікі сцвярджаюць, што забіты быў баевіком.

ТАСС падае, што натоўп напаў на морг а 16:30 (паводле маскоўскага часу). Расейскае інфармацыйнае агенцтва паведамляе, што ў морг уварвалася не менш за 50 асобаў, якія вынеслі цела. Іnterfax.ru паведамляе пра 100 нападнікаў.

«Яны раззброілі супрацоўнікаў паліцыі і вывезлі цела забітага», – цытуе interfax.ru праваахоўніка з Інгушэціі.

Раней у Інгушэціі адбылася спецаперацыя па ліквідацыі ўдзельнікаў банды, звязанай з «Ісламскай дзяржавай». У рэгіёне быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Як заявілі прадстаўнікі спецслужбаў, у выніку аперацыі забілі 5 баевікоў, яшчэ 3 затрыманыя.

ЮВ, belsat.eu паводле Бі-Бі-Сі

Глядзі таксама
Каментары