У Горадні з’явіліся аўтамабілі з ідэалагічным т’юнінгам


Па вуліцах Горадні ездзяць аўто з супрацьлеглымі ідэалагічнымі пасыламі.

Мода на ўпрыгожванне аўто згодна поглядам кіроўцы з’явілася не так даўно. Калі раней гэта ў лепшым выпадку была стужка ў салоне альбо на антэнцы (бел-чырвона-белая альбо георгіеўская), то пачынаючы з вясны гэтага году кіроўцы пачалі ідэалагічна «цюнінгаваць» свае аўто папоўнай.

Самае цікавае, што на вуліцах таго ж самага гораду можна ўбачыць чорны мэрсэдэс з чырвоным арнаментам «вышыўкі» праз увесь корпус (мода на «вышываныя» аўто прыйшла з Украіны) ды мазду з вершам на заднім шкле пра «рускасць», «калені» і «расейскі сцяг»…

Гэта, імаверна, яшчэ раз даводзіць, што ідэйная мяжа паміж рознымі лагерамі ў беларускім грамадстве праходзіць не недзе пад Стоўбцамі (паміж Усходам і Захадам), а ў кожным горадзе і вёсцы, дзе апаненты жывуць на суседніх вуліцах.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў