Праваахоўнікі даставілі журналіста-фрылансера ў аддзяленне міліцыі. Паводе іх, Яўген лаяўся матам. Затрыманнем кіраваў маёр Кісліцкі.
1 траўня Яўген Меркіс планаваў асвятляць санкцыянаваную акцыю, якую гомельскія актывісты ладзяць з нагоды дзяржаўнага свята – «Свята працы».
Цяпер Яўген знаходзіцца ў Навабеліцкім РУУС. Магчыма яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання.
Паводле гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага, які таксама планаваў асвятляць заўтрашнюю акцыю, за ім сочаць «крымінальнікі ў міліцэйскай форме».
Будзе дапоўнена!
ЮВ, belsat.eu