У Гомлі павесілася маці дваіх дзяцей. Жанчына год не магла ўладкавацца на працу


Жанчына 1974 г. н. павесілася ва ўласнай спальні і пакінула перадсмяротную запіску.

Паводле выдання gomel.today, трагедыя адбылася ўвечары 10 чэрвеня ў доме № 39 па вуліцы Валгаградскай.

Вядома, што гамяльчанка жыла з мужам і двума дзецьмі. «Суседзі распавядаюць, што сям’я была не проста поўнай: яе характарызуюць як узорную. Ніхто ніколі не чуў, каб муж і жонка не тое, каб лаяліся, нават не размаўлялі, падвышаючы голас», піша gomel.today.

Чытайце таксама:

Цягам года гамяльчанка не магла працаўладкавацца «па спецыяльнасці».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары