Максіму Філіповічу далі яшчэ пяць содняў. За ўдзел у акцыі недармаедаў блогер адсядзіць 18 дзён


Суд над блогерам Максімам Філіповічам. УЖЫВУЮ

Судзіць сёньня Максіма Філіповіча будуць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Берасьці. Максім Філіповіч адбывае 14-сутачны арышт за ўдзел акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 у Пінску. Блогер трымае галадоўку за кратамі 10-ы дзень.

Opublikowany przez Радыё Свабода Czwartek, 23 marca 2017

16:30 Савецкі суд Гомля пастанавіў арыштаваць блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць содняў. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Берасці. За ўдзел у акцыі блогер адсядзіць 18 содняў.

Фота: «Facebook» Andrej Strizhak

15:14 Спадарыня Эла, маці Максіма Філіповіча сказала у прамым эфіры svaboda.org, што ўпэўненая, пасля інтэрвʼю »Белсату«, яе дакладна забяруць».

15:06 Працэс пачаўся. Маці Максіма, Эла, не трапіла на працэс.

Вядомага беларускага блогера Максіма Філіповіча судзяць сёння ў Савецкім судзе Гомля за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Берасці. Максім Філіповіч адбывае 14-содневы арышт за ўдзел акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 у Пінску.

Максім трымае галадоўку за кратамі 10-ы дзень.

Максіма Філіповіча затрымлівалі 13 сакавіка а 20:45 з АМАПам у бацькоўскім дому. Ён трансляваў сваё затрыманне ў сацыяльнай сетцы “Facebook”.

На акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3 ў Пінску Максіма спрабавалі выкрасці невядомыя.

ВД, паводле svaboda.org

Стужка навінаў