На Ганцавіччыне знайшлі цела жанчыны. У забойстве падазраюць мужа.
Днём 19 жніўня ў адным з населеных пунктаў Ганцавіцкага раёну побач з фермай знайшлі цела 41-гадовай мясцовай жыхаркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Следства шукае мужа загінулай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці:
«У здзяйсненні злачынства падазраецца 51-гадовы муж жанчыны. Распачатая крымінальная справа за забойства».
Цяпер міліцыя шукае мужчыну.