У Францыі прапануюць увесці падатак на фастфуд


Казначэйства Францыі занепакоілася праблемай празмернай вагі.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ведамства, якое ўваходзіць у Міністэрства фінансаў краіны.

Любоў французаў да нездаровай ежы стварае нагрузку на сістэму аховы здароўя і на эканоміку, сцвярджаецца ў дакуменце. А таксама падаецца прапанова ўвесці падатак на фастфуд.

Прычым маецца на ўвазе не падатак на нейкія канкрэтныя прадукты, а на «найбольш каларыйныя» і на «найменш пажыўныя».

Паводле казначэйства, праблема з празмернай вагай стварае для Францыі выдаткі ў памеры 20,4 млрд еўраў у год – такую ж суму, як алкагалізм і паленне.

Францыя ўжо ўвяла падатак на энергетычныя і газаваныя напоі, дзякуючы якому бюджэт атрымлівае 400 млн еўраў у год, але Міністэрства фінансаў хоча пайсці яшчэ далей.

НМ, belsat.eu, паводле The Local

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары