Камандаванне кібервойскамі мае паўстаць у жніўні 2018 года.
Камандуючы Сіламі абароны Эстоніі генерал Рыхо Тэрас на прэсавай канферэнцыі з кіраўніком ваеннага камітэту НАТО, чэшскім генералам Пятром Паўлам (Petr Pavel), паведаміў, што налета ў ягонай краіне пачне працу камандаванне кібервойскамі.
Эстонец адзначыў, што войска мае вялікую патрэбу ў такіх спецыялістах.
«У Эстоніі няма ў дастатковай колькасці IT-спецыялістаў, зацікаўленых у гэтай справе. Нашая задача – прыцягнуць на службу людзей, якія б захацелі пайсці і на сапраўдную службу», – заявіў генерал.
Петр Павел выказаў меркаванне, што малыя дзяржавы альянсу, якія не маюць магчымасці ўносіць роўны з буйнымі дзяржавамі ўнёсак, маглі б засяродзіцца на некаторых асобных кірунках – і параіў Эстоніі засяродзіцца менавіта на кібер-абароне:
«Пад вашым кіраўніцтвам быў праведзены шэраг такіх мерапрыемстваў, як, напрыклад, кібер-вучэнні Cyber Coalition, якія дапамаглі павысіць кібер-разуменне».
«Эстонія – вельмі якасны чалец альянсу, які, нягледзячы на свае памеры і колькасць войска, браў удзел у большасці мерапрыемстваў НАТО», – цытуе чэха «Інтэрфакс».
ДД