У ЕГУ абʼявілі дадатковы набор


Еўрапейскі гуманітарны Універсітэт абʼявіў дадатковы набор на некаторыя спецыяльнасці. Кандыдаты змогуць падавацца да 12 жніўня. Усе дакументы складаюцца праз інтэрнэт у рэжыме анлайн.

«Мы будзем вельмі рады бачыць абітурыентаў з Беларусі на адну з трох бакалаўрскіх праграмаў, якія мы прапаноўваем у гэтым годзе, а менавіта: культурная спадчына і турызм, медыі і камунікацыі, міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюзу, а таксама і тых беларусаў, у якіх ужо ёсць вышэйшая адукацыя, на магістарскіх праграмах ЕГУ», – распавёў кіраўнік камунікацыяў ЕГУ Максімас Мілта.

Што датычыць магістратуры, то сёлета дадатковы набор адкрыты на праграму «Культурныя даследаванні» з 3 спецыялізацыямі і на праграму «Публічная палітыка». Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ehu.lt.

belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары