У Дрэздэне прагрымелі два выбухі


Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Дзве самаробныя бомбы выбухнулі ўначы – адна ў мячэці, другая – у міжнародным канферэнц-цэнтры.

Адказнасць за гэтыя акцыі пакуль ніхто не ўзяў. Мясцовая паліцыя лічыць матывам ксенафобію. Да выбуху па Дрэздэне маршам прайшлі каля тысячы прадстаўнікоў ультраправага руху «Пегіда», які выступае супраць мігрантаў і ісламізацыі краіны.

3 кастрычніка мае адбыцца свята – Дзень нямецкага адзінства. Звычайна радыкальныя нацыяналісты выкарыстоўваюць яго для агітацыі і прасоўвання сваіх ідэй.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў