У Данецку адбыўся мітынг супраць палітыкі дзейнага лідара «ДНР» Аляксандра Захарчанкі


12 кастрычніка на цэнтральную плошчу ў Данецку выйшла каля 50 прыхільнікаў «Наваросіі», якія патрабавалі распачаць наступ на Марыупаль.А таксама патрабавалі адхіліць ад пасады Аляксандра Захарчанку, які ўзначальвае «ДНР».

Паводле мітынгоўцаў, прадстаўнікі ўраду «ДНР» здрадзілі ідэі «Наваросіі», а Захарчанка «прадаўся Украіне», калі падпісаў дамову аб перамір’і ў Менску.

Пратэстоўцы заклікалі адмяніць выбары ў «ДНР», якія павінны адбыцца 9 лістапада. Замест плебісцыту, на якім будзе абірацца кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі, прыхільнікі «Наваросіі» прапануюць распачаць баявыя дзеянні ў накірунку Марыупаля.

ЮВ, паводле uapress.info

Стужка навінаў