У Браславе знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Цела вайскоўца органаў памежнай службы з прыкметамі суіцыду знайшлі раніцай 12 ліпеня ў яго ўдома ў Браславе.
Старшы прапаршчык 1984 года нараджэння служыў у Полацкім памежным атрадзе. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Па службе характарызаваўся станоўча.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
МГ belsat.eu