Міліцыя заўважыла, як барадаты хлопец запусціў квадракоптар з камераю непадалёк ад кацельнай «Паўднёвая» ў Віцебску. Праваахоўнікі завезлі хлопца ў пастарунак.
«Лепш бы я піў і паліў, як той хлопец, што сядзеў побач са мной у Першамайскім РАУС», – піша ў сваім блогу Павел Клімянок.
«Супрацоўнік КДБ пасля доўгіх кансультацыяў праз тэлефон растлумачыў работнікам РАУСу, што мне інкрымінуюць два артыкулы адміністратыўнага кодэксу – «парушэнне паветранай прасторы» ды «пранікненне на тэрыторыю аб’екту, статус якога мы яшчэ ўдакладнім».
«Што я там спадзяваўся ўбачыць? Ды нічога! Я проста МОГ зазірнуць у трубу. Проста маючы такую магчымасць, яе не рэалізаваць – злачынства супраць свайго ўнутранага дзяцінства», – тлумачыць блогер.
Віцебскае аддзяленне ўнутраных справаў першамайскага раёну правярае факт канфіскацыі лятальнага апарату, які «быў зафіксаваны ў стане палёту над рэжымным аб’ектам», – зазначаецца ў адказе віцебскай гарадской пракуратуры на зварот Паўла Клімянка. – зазначаецца ў адказе віцебскай пракуратуры на зварот блогера.
ЮВ, belsat.eu