Абноўлена. Лекар, у якога страляў нападнік, памёр. Пра гэта паведаміла паліцыя.
Невядомы злачынца распачаў страляніну ў адным з будынкаў клінікі Шарытэ.
Інцыдэнт адбыўся ў кампусе Бенджаміна Франкліна, што знаходзіцца на паўднёвым усходзе Берліну.
Нападнік страляў у аднаго з лекараў, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам, паведамляе «Bild».
Паводле папярэдніх высноваў, лекар быў цяжка паранены і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі. Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.
Антытэрарыстычнае падраздзяленне і спецыяльная мэтавая група паліцыі знаходзяцца на месцы. Галоўны будынак быў эвакуяваны, а падʼезды да яго – перакрытыя.