У Беларусі запусцілі праект маніторынгу якасці паветра ў гарадах. Да яго можа далучыцца кожны


Праект AirMQ ужо працуе ў чатырох населеных пунктах Беларусі.

У Менску, Салігорску, Старобіне і Камарышках (мапа датчыкаў) працуе 20 датчыкаў AirMQ. Сачыць за якасцю паветра можна праз мабільнае прыкладанне.

AirMQ – адкрытая грамадская сістэма назірання за якасцю паветра ў населеных пунктах Беларусі. Сістэма маніторынгу адкрытая і дазваляе кожнаму ахвочаму дадаць у яе свой датчык. Для тых, хто ўпэўнена трымае ў руках паяльнік, ініцыятары праекту абяцаюць даць інструкцыю сборкі датчыка.

Датчыкі якасці паветра AirMQ, якія выкарыстоўваюцца ў праекце, вымяраюць колькасць пылу ў паветры.

Датчык AirMQ.
Фота: airmq.by

Інфармацыя з датчыкаў адпраўляецца на сервер. Акрамя датчыка пылу, у AirMQ ёсць датчыкі тэмпературы, вільготнасці і ціску, што дазваляе павысіць дакладнасць вымярэнняў у канкрэтнай кропцы і канкрэтны момант часу.

Забруджанае паветра спрыяе распаўсюджванню вірусных інфекцыяў. Да такой высновы прыйшлі італьянскія навукоўцы з Università di Bologna, Università di Bari, Università di Milano, Università di Trieste, Società Italiana Medicina Ambientale, пасля аналізу фактаў распаўсюджвання вірусных інфекцыяў у 2010, 2016, 2018 і 2020 гадах (вынікі даследавання ў PDF).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў