У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны распавялі, колькі пенсіянераў працягваюць працаваць.
Паводле стану на 1 жніўня працягвалі працаваць крыху больш за 627 тыс. з 2 510,4 тыс. пенсіянераў – прыкладна кожны чацвёрты. У той жа час у Менску працягвалі працу 171,1 тыс. пенсіянераў з 468,2 тыс. пенсіянераў – прыкладна кожны трэці.
Паводле статыстыкі, жанчын сярод працоўны пенсіянераў удвая больш, чым мужчын (429,1 тыс. і 197,9 тыс. адпаведна).
Як жывецца пенсіянерам у Беларусі
Сярод іншых атрымліваюць пенсіі і каля 400 жыхароў нашай краіне ва ўзросце, старэйшым за 100 гадоў (29 мужчын і 361 жанчына), але ў гэтым узросце няма працоўных.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА