У «Барыспалі» на запыт Інтэрполу затрымалі беларуса


Украінскія памежнікі не раскрываюць прозвішча затрыманага. Вядома, што беларус быў у вышуку за рабунак.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Праводзячы афармленне пасажыраў на рэйс з Кіева ў Лондан, у дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрацавала база Інтэрпол. Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку за рабунак», – гаварыцца ў паведамленні.

Цяпер ім зоймецца Нацыянальная паліцыя.

Летась Беларусь уваходзіла ў топ-25 краін па колькасці злачынцаў, якіх шукае міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі. Цяпер у адкрытай базе вышуку (ёсць яшчэ і закрытая база) ад Беларусі лічыцца 150 асобаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў