У Баранавічах супрацоўнікі ўпраўлення па працы за хабар афармлялі беспрацоўных рамеснікамі


Начальніка і двух галоўных спецыялістаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкаму затрымалі па падазрэнні ў хабары і крадзяжы бюджэтных сродкаў.

Пра гэта паведаміла крыніца ў праваахоўных структурах.

Паводле папярэдніх звестак, начальнік аддзелу садзейнічання занятасці летась арганізаваў незаконную схему атрымання хабару і крадзяжу бюджэтных сродкаў.

За грашовае ўзнагароджанне падазраваныя дапамагалі беспрацоўным аформіцца ў якасці рамеснікаў і прадастаўлялі ім субсідыі з бюджэту «на развіццё рамесніцкай дзейнасці».

Выданне праграмы «Вот так» пра карупцыю

Злачынную схему выявілі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Берасцейскага аблвыканкаму і АБЭЗ Баранавіцкага ГАУС.

Супраць падазраваных распачалі крымінальныя справа за крадзеж, атрыманне хабару і прыняцце незаконнага ўзнагароджання.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў