У Арменіі выбухнуў пасажырскі аўтобус, дзве асобы загінулі

video

Відэакадры з наступствамі выбуху рэйсавага аўтобусу ў Ерэване.

На відэазапісу бачна, што аўтобус моцна пашкоджаны, на месцы інцыдэнту працуюць ратаўнікі, а таксама аказваецца дапамога пацярпеламу пасажыру.

Паводле прэс-службы армянскага Следчага камітэту, у выніку выбуху ў раёне побач з цэнтрам Ерэвану два чалавекі загінулі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Таксама ведамства паведаміла, што ў аўтобусе былі знойдзеныя сляды трацілу.

Прычына выбуху пакуль не ўстаноўленая, распачатая крымінальная справа. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Арменіі адзначыла, што двое параненых застаюцца ў цяжкім стане.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары