Пацыенты Берасцейскай абласной больніцы прызнаюцца, што ў лякарні не хапае крэслаў-каталак.
«У нас у аддзяленні толькі адзін нармальны вазок, каб выехаць летам на вуліцу чарга выстройваецца, прыходзіцца выкарыстоўваць вось гэта». – кажа адзін з пацыентаў.
Такія вазкі (кошт каля $ 80) пастаўляе арганізацыя «Free Wheelchair Mission». Арганізацыя мае 91 прадстаўніцтва ў Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. У Еўропе арганізацыя супрацоўнічае з Арменіяй, Беларуссю, Малдовай ды Украінай.
На сайце арганізацыі напісана, што вазкі збіраюць з простых дэталяў, якія можна знайсці нават у самых адсталых краінах.
МА, belsat.eu