У 72 раёнах Беларусі забаранілі хадзіць у лес. Мапа


Пра гэта паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі. Прычынаю забароны стала сухое надвор’е і высокая верагоднасць пажараў.

Крыніца: mlh.by

Інтэрактыўная мапа ТУТ.

Забарона на наведванне лясоў прадугледжвае поўную адмову ад наведвання ляснога фонду, у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе, гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства. Не дапускаецца таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.

Парушальнікаў забароны будуць караць штрафамі.

З пачатку года ў беларускіх лясах было 250 пажараў. 90 % пажараў адбыліся праз неасцярожнасць людзей, якія прыйшлі ў лес, адзначае прэс-служба Міністэрства.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары