Табліца ўсталяваная на сцяне дому, дзе жыў Нямцоў, паведаміў у «Facebookʼу» апазіцыйны палітык Уладзімір Рыжкоў.
У маскоўскай мэрыі лічаць, што мемарыяльная дошка – незаконная. Паводле пастановы ўраду Масквы, мемарыяльныя дошкі можна ўсталёўваць толькі праз 10 гадоў пасля смерці.
Брыса Нямцова забілі 27 лютага 2015 года непадалёк ад Крамля на Вялікім Маскварэцкім мосце.
ЮВ, belsat.eu