Туніскі курорт Кантаўі спрабуе вярнуцца да нармальнага жыцця


Кадры з пляжу, дзе некалькі дзён таму тэрарысты зладзілі масакру.

На пляжы Кантаўі спакойна: мясцовыя хлопцы гуляюць у футбол, а некаторыя купальшчыкі вярнуліся ў моры. Мястэчка, якое ў асноўным жыве за кошт турызму, моцна пацярпела, калі замежныя госці пакінулі Кантаўі спецыяльнымі рэйсамі пасля тэракту.

Мяркуецца, што ў выніку нападу на гатэльны комплекс «Imperial Marhaba», калі былі забітыя 39 чалавек, сёлета Туніс згубіць як мінімум 515 млн долараў. Гэта чвэрць гадавога прыбытку краіны ад турызму. Каб неяк выратаваць сітуацыю, туніскі ўрад плануе адмяніць падатак для наведнікаў, а таксама разгледзіць магчымасць палягчэння пазыковай нагрузкі для гатэльных аператараў.

Паўночнаафрыканская краіна дзякуючы турызму летась зарабіла 1,95 млрд долараў, што склала 7 % ВУП Тунісу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў