У вольны ад працы час цясляр упрыгожвае сталічныя двары.
Майстар ужо паспеў нарабіць у дварах, напрыклад, шпакоўняў. Таксама ў адным з двароў можна пабачыць арыгінальны фантан працы Сяргея Астапенкі.
«Увесь патрэбны матэрыял знайшоў некалькі гадоў таму каля сметнікаў. Людзі рабілі рэмонт і выкінулі старую плітку. Я падабраў, разбіў на кавалкі і пасадзіў на раствор. Каменяў назбіраў побач. Была яшчэ і дэкаратыўная птушачка. Таксама ў смецці знайшоў. А ўвогуле гэты аб’ект ужо згубіў для мяне актуальнасць. Да лета хачу зрабіць тут рэканструкцыю: фантанчык засыпаць зямлёй і разбіць ружоўнік», – распавядае Сяргей Астапенка.
Сярод іншых яго працаў ёсць старадаўняя ладдзя, а таксама казачная хатка. У бліжэйшых планах цесляра – зрабіць на водным канале старадаўні карабель.
НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»