ЦВК: Ужо прагаласаваў кожны восьмы выбарца


Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, за два дні датэрміновага галасавання ўдзел у ім узялі 12,75 % выбарцаў.

Больш за ўсё за 4 і 5 жніўня людзей прагаласавала на Гомельшчыне – 16,44 %, а найменш на Гарадзеншчыне – 10,01 %.

На Берасцейшчыне афіцыйны лік тых, хто прагаласаваў датэрмінова, складае 11,26 %, у Менску – 11,73 %, на Віцебшчыне – 12,16 %, на Меншчыне – 12,61 %, а на Магілёўшчыне – 14,61 %.

Датэрміновае галасаванне будзе працягвацца яшчэ тры дні – да суботы 8 жніўня ўключна.

Hавiны
Назіральнікі: Гэтыя выбары – беспрэцэдэнтныя паводле маштабу парушэнняў
2020.08.06 09:00

Між тым кампанія «Права выбару», якая аб’ядноўвае восем палітычных партый і грамадзянскіх структур, фіксуе беспрэцэдэнтную колькасць парушэнняў падчас датэрміновага галасавання. Толькі ў першы дзень назіральнікамі было зафіксавана 472 выпадкі парушэнняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў