Амаль 35% выбарцаў прагаласавалі датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі, паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Напярэдадні старту датэрміновага галасавання Ярмошына казала, што яўка можа скласці ад 25 да 32 %.
Такім чынам, паводле ЦВК, яўка на датэрміновым галасаванні сёлета была нават больш, чым на мінулых мясцовых выбарах – у 2014 годзе яна склала 32,04%.
Назіральнікі адзначаюць, што рэальная яўка падчас датэрміновага галасавання ўладамі традыцыйна значна завышаецца. Напрыклад, на мінулых мясцовых выбарах разыходжанне ў дадзеных яўкі паводле ЦВК і паводле назіральнікаў складала ў сярэднім больш за 20%.
Сёння – асноўны дзень галасавання. Выбарчыя ўчасткі па ўсёй Беларусі будуць працаваць з 8.00. да 20.00.
КА, belsat.eu, паводле БелТА