Тры гады для забойцы Міхаіла Пішчэўскага


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”260372″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]У Менску адбыўся новы суд над Дзмітрыем Лукашэвічам. Праз год ён выйдзе на волю.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску 28 ліпеня абвесцілі прысуд у справе забойства гея Міхаіла Пішчэўскага. TYT.BY піша, што Дзмітрыю Лукашэвічу прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суду.

Гэта другі працэс па справе аб смерці Міхаіла Пішчэўскага. Летась Лукашэвіч атрымаў 2 гады і 8 месяцаў, з якіх адбыў за кратамі амаль год, пасля чаго быў вызвалены паводле амністыі.

25 траўня 2014 году каля менскай кавярні «Андэрволд» адбыўся канфлікт, у выніку якога Міхаіла Пішчэўскага збіў Дзмітрый Лукашэвіч.

27 кастрычніка 2015 году 35-гадовы Міхаіл Пішчэўскі памёр.

Сёлета ў чэрвені прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова заявіла пра тое, што судовую справу супраць Дзмітрыя Лукашэвіча адновяць «у сувязі з больш цяжкімі наступствамі, якія наступілі ў выглядзе смерці пацярпелага».

Пракурор папрасіў для абвінавачанага ў забойстве Дзмітрыя Лукашэвіча 3 гады зняволення.

Лукашэвіч прызнаў сябе вінаватым у хуліганстве, вынікам якога стала смерць чалавека, але адмаўляе, што ўдарыў Пішчэўскага, бо варожа ставіўся да яго як да гея.

Лукашэвіча асудзілі да 3 год пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суду. Суд адлічыў яму з гэтага тэрміну адзін год паводле амністыі і яшчэ амаль год, які ён ужо адбыў пад вартай падчас следства. Такім чынам праз адзін год асуджаны выйдзе на волю.

Таксама суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага на карысць Валянціны Барташэвіч, маці Міхаіла Пішчэўскага, дзесяць тысячаў дэнамінаваных рублёў (крыху больш за $ 5000) замест заяўленых Br 100 тыс. На карысць брата загінулага, Віталя Барташэвіч, і сёстры-блізнюка Таццяны Арэшка – па пяць тысячаў дэнамінаваных рублёў (крыху больш за $ 2500) замест заяўленых 50 тысяч.

Пасля першага прысуду Дзмітрый Лукашэвіч выплаціў пацярпеламу боку больш за Br 21 тысячы 300 (па цяперашнім курсе больш за $ 10 тыс.) і, паводле ягоных словаў, застаўся ў даўгах.

Валянціна Барташэвіч і Таццяна Арэшка распавялі пакуль не ведаюць, ці будуць абскарджваць прысуд.

«Што пасадзілі, гэта добра, але сумы кампенсацыі смешныя. Будзем думаць», – сказала Тацяна Арэшка, сястра Міхаіла Пішчэўскага.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў