Гэтым разам смяротнік зладзіў атаку каля міністэрства абароны Афганістану. У выніку магутнага выбуху параненыя дзясяткі чалавек.
Як перадае агенцтва Reuters, пасля выбуху ў тым жа раёне была чутная страляніна з агнястрэльнай зброі.
Колькасць ахвяраў трох тэрактаў узрасла да 30 чалавек.
Адказнасць за першыя два выбухі ўзяў на сябе «Талібан».
ДР belsat.eu