24 красавіка прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыляцеў у Вашынгтон, дзе сустрэўся з кіраўніком ЗША Доналдам Трампам.
Французскі лідар прывёз з сабою саджанец дуба з лесу Бэла Вуд, які падчас Першай сусветнай вайны, амерыканскія жаўнеры адбілі ў нямецкага войска.
Дрэва Трамп і Макрон пасадзілі перад Белым домам. За працэсам назірала Меланія Трамп (жонка амерыканскага прэзідэнта) і Брыджыд Макрон (жонка французскага прэзідэнта).
На фотаздымкі французска-амерыканскага «суботніка» карыстальнікі інтэрнэту адрэагавалі іранічнымі допісамі і чорным гумарам.
«Спі спакойна Брыджыд Макрон»
Ну, вы зразумелі…
«Новы сезон «Клана Сапрана» проста супер»
Нагодаю для жартаў стала таксама шляпа Меланіі Трамп, у якой яна з мужам сустракала гасцей з Францыі.
Адзначыўся і ейны муж. Падчас брыфінгу Трамп нібыта змахнуў перхаць з пінжака Макрона і назваў яго ідэальным.
ЮВ, belsat.eu