Трамп разгледзіць пытанне аб прызнанні Крыму расейскім, калі яго абяруць прэзідэнтам ЗША


Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп заявіў, што можа разгледзець пытанне аб прызнанні Крыму расейскай тэрыторыяй, калі пераможа на прэзідэнцкіх выбарах.

«Я вывучу гэтае пытанне. Але ведаеце, наколькі я чуў, жыхары Крыму аддаюць перавагу быць з Расеяй, чымся дзе яны былі. І гэта таксама заслугоўвае ўвагі», – заявіў мільярдэр у інтэрвʼю тэлеканалу «Эй-Бі-Сі».

«Што да Украіны, то гэта беспарадак. І гэта пры адміністрацыі Оўбамы з яго трывалымі сувязямі з НАТО. З усімі гэтымі трывалымі сувязямі з НАТО Украіна ў бязладдзі», – дадаў Трамп.

Ягоная канкурэнтка на выбарах, кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан абвінаваціла расейскія спецслужбы ва ўзломе сервераў ейнай партыі. Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама таксама падкрэсліў, што не выключае расейскага ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Доналда Трампа.

МЯ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары