«The Times»: Расея рыхтуецца адкрыць другую авіябазу ў Сірыі


Паводле брытанскага выдання, Масква павялічыць авіяцыйную групоўку да 50 самалётаў.

Пра гэта са спасылкай на мясцовага жыхара сірыйскага гораду Хомс, паведамляе thetimes.co.uk.

«Прыкладна месяц таму на авіябазу Аш-Шайрат недалёка сірыйскага горада Хомс, дзе ўжо дыслакуюцца расейскія баявыя верталёты, даставілі новае абсталяванне», – паведаміў выданню мясцовы жыхар.

Глядзіце таксама >>> «Міратворчы праект Менску і Баку можа даць аргументы супраць расейскай авіябазы»

«Там знаходзіцца прыкладна 50 або 60 расейскіх жаўнераў. Яны забяспечаныя жыллём. Некаторыя з іх жывуць у Хомсе, які знаходзіцца непадалёк ад аэрапорту. Наколькі я ведаю, там было размешчана 10 вайсковых самалётаў і 15 верталётаў, якія наносяць удары па ўсходняй частцы Хомса», – распавёў выданню мясцовы жыхар.

Расейская авіяцыйная групоўка ў Сірыі можа павялічыцца да 50 самалётаў, а на новай базе могуць размясціць да тысячы вайскоўцаў, – піша выданне, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Чытайце таксама >>> Казарма, сталоўка, бібліятэка: жыццё расейскай авіябазы ў Сірыі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў