Невядомыя ўзарвалі будынак, дзе размешчана адна з валанцёрскіх арганізацыяў, якія збіраюць дапамогу для байцоў антытэрарыстычнай аперацыі.
На месцы працуюць праваахоўнікі, месца здарэння ачэпленае. Па пярэдніх дадзеных ахвяраў і пацярпелых няма. Выбухам пашкоджана левае крыло пяціпавярховага будынку, а грукат выбуху быў чутны ў радыусе 10 кіламетраў.
Інфармацыю, што ўзарваны офіс грамадскага руху «Валанцёрская сотня», пацвердзіў шэраг адэскіх валанцёраў. Па факце выбуху распачатая крымінальная справа.
Гэта не першы выбух у Адэсе. На мінулым тыдні невядомыя падарвалі краму «Патрыёт», якая гандлюе ўкраінскай нацыянальнай сімволікай.
ДР, belsat.eu