Беларускія памежнікі дапамаглі вярнуць табун коней у Польшчу.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, раніцай 21 снежня ў Белавежскай пушчы за 100 метраў ад мяжы берасцейскія памежнікі выявілі 23 кані.
У ходзе разбору высветлілася, што «парушальнікі» прыйшлі з Польшчы. Месца іх пастаяннай «прапіскі» – польская фермерская гаспадарка, якая знаходзіцца паблізу ад мяжы.
Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў памежнікі перадалі табун польскаму боку.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.
Фота Bubblejewel96