Сёння за супрацу з «Белсатам» будуць судзіць Вольгу Чайчыц і Андруся Козела

Wideo

Белсатаўцы: Аляксандр Баразенка, Ганна Аземша, Андрусь Козел, Вольга Чайчыц

Сёння, 6 снежня, журналістаў Вольгу Чайчыц і Андруся Козела будуць у чарговы раз судзіць за «парушэнне заканадаўства аб СМІ» (арт. 22.9 КаАП).

Адміністратыўныя справы Чайчыц і Козела разглядзіць суд Дзяржынскага раёну 6 снежня а 16-й гадзіне. Падставай для складання гэтых пратаколаў стаў сюжэт пра кватэрны канфлікт у Дзяржынску.

У снежні Вольгу Чайчыц чакае яшчэ 4 суды за супрацу з «Белсатам».

Нагадаем, паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за гэты год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000. Паводле «Рэпарцёраў без межаў», менавіта журналістаў нашага тэлеканалу беларускія ўлады пераследуюць часцей за ўсё.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары