Позвы для журналісткі «Белсату» за адзін тыдзень. ФОТАФАКТ


Карэспандэнтка «Белсат» Вольга Чайчыц сфатаграфавала ўсе лісты з міліцыі і позвы ў суды, якія прыйшлі ёй толькі цягам мінулага тыдня.

«Суды святкуюць дзень народзінаў Белсату. Толькі што патэлефанавалі з суда Першамайскага раёну, 8 снежня мяне ў 10 00 будуць судзіць за стрым з суда над Белсатам. У гэты ж дзень, толькі ў 9 30 мяне будуць судзіць у Ленінскім судзе, 6.12.17 – яшчэ адзін суд у Дзяржынскім раённым судзе, і 15.12.17 – у Менскім гарадскім», – напісала Вольга ў Facebook.

Журналістка спецыялізуецца на навінах і вострасацыяльнай тэматыцы: Чайчыц вядомая сваімі рэпартажамі з розных куткоў краіны і стрымамі з акцый пратэсту.

Нагадаем, за 2017 год колькасць адміністратыўных справаў, распачатых у дачыненні да супрацоўнікаў «Белсату» і фрылансераў, якія рабілі сюжэты для нашага тэлеканалу, перавысіла пяцьдзясят.

Рэпрэсіі супраць «Белсату»

Ціск на «Белсат» пачаўся адразу пасля пачатку вяшчання. Але ўжо 10 гадоў наш тэлеканал працуе ў Беларусі, а зараз у нас новы тэлесезон. Заставайцеся з намі!

Publié par «Белсат» sur vendredi 8 septembre 2017

Чытайце таксама:

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары