Сёння вяртаецца ў жывы эфір «Студыя «Белсату»


Пасля летняга перапынку ў эфір вяртаецца інфармацыйна-публіцыстычны блок «Студыя Белсату». Нашыя журналісты і вядоўцы ў жывым эфіры будуць распавядаць пра самыя важныя падзеі ў краіне да за яе межамі. 

Гледачы пабачаць два «Гарачыя каментары», таксама «Размову дня», «Відзьмо-невідзьмо» ды гутаркі ў жывым эфіры.

Новы сезон «Студыі Белсату» распачне вядоўца Сяргей Падсасонны, галоўнае выданне «Аб’ектыву» правядзе Таццяна Рэут.

Таксама можна глядзець выданне навінаў культуры і праграму «Вот так».

Праграма перадач 4 верасня

Пачатак сённяшняга жывога эфіру – а 18:30. Глядзець яго можна онлайн на нашай старонцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў