Сёння раніцай у Менску адбыліся вобшукі ў актывістаў, незалежных журналістаў і эколагаў


Вобшукі ў актывістаў пачаліся а 7-й раніцы і дагэтуль працягваюцца. Забіраюць тэхніку, літаратуру, рэчы з сімволікай.

Вобшукі пачаліся сёння прыкладна а 7-й раніцы. У кватэры праваабаронцы Анісіі Казлюк, а таксама незалежнай журналісткі Марыны Кастылянчанка пабывалі людзі ў балаклавах і супрацоўнікі міліцыі. Канфіскавалі тэхніку, літаратуру, рэчы з сімволікай. У пастанове пазначалася, што вобшук датычыцца крымінальнай справы, якая прайшла 28 ліпеня ў Івацэвічах, дзе маладзены спалілі білборд Міністэрства ўнутраных справаў.

Зараз вобшукі адбываюцца таксама ў экалагічных актывістаў. Каля іх дому, дзе жыве пяць чалавек, стаіць бус з надпісам «Я соблюдаю ПДД» замест нумароў.

Аб затрыманнях пакуль не паведамляецца.

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары