Кампанію ініцыююць Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і грамадская арганізацыя «Прававая дапамога насельніцтву».
Подпісы за адмену дэкрэту аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства можна будзе пакінуць у офісах РЭП у розных гарадах краіны, там, дзе офісаў прафсаюзу няма, подпісы будуць збіраць актывісты. Таксама можна падпісацца пад зваротам аб адмене дэкрэту ў інтэрнэце. Кампанія будзе цягнуцца месяц – да 18 лютага.
Гэта не адзіная ініцыятыва па адмене скандальнага дэкрэту. Нядаўна дэпутатка Ганна Канапацкая заклікала Аляксандра Лукашэнку адмяніць збор, а ў Баранавічах актывіст Мікалай Чарнавус (малодшы) таксама збірае подпісы за адмену дэкрэту.
Відэасюжэт «Белсату» пра «лісты шчасця»
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu