Сёння ноччу каля менскай школы жорстка забілі дзяўчыну


Жорсткае злачынства было здзейсненая ў Маскоўскім раёне сталіцы, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў.

А 01:36 на нумар «102» паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі адной са школаў Менску знойдзены труп дзяўчыны.

Праваахоўнікі выявілі, што напярэдадні ўвечары да двух жанчын 1988 і 1989 г.н., падышоў хлопец у масцы і, пагаварыўшы з адной з іх, з якой ён быў знаёмы, знік. Праз пэўны час ён вярнуўся і параніў нажом другую жанчыну. Тая пабегла па дапамогу да вахцёра школы, а ў гэты час злачынца стаў наносіць знаёмай дзясяткі нажавых удараў, у выніку чаго яна памерла.

Аператыўная ўдалося ўсталяваць, што да злачынства мае дачыненне малады чалавек 1995 г.н., які раней прыцягваўся да адказнасці за дробнае хуліганства, распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы, а таксама за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.

А 4.40 па месцы жыхарства ў адным з бліжэйшых да месца трагедыі дамоў ён быў затрыманы. Праводзіцца неабходны комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на ўстанаўленне прычын, матываў і абставінаў здзейсненага злачынства.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў